Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Шлында, шляйка — хто шляецца без справы. Шлында-блында, a ўсюдых паспяваіць. Шляецца шляйка, як свіння незапёртая. Шлындаць — хадзіць, ступацъ. Старая яшчэ на нагах, троху шлындаіць. Шляк — паласа на тканіне. А хустка на ей уся ў пулятых шляках i спадніца шлякатая. Шляны — валацужны, беспрытульны. Забралі б такога шлянага ў міліцыю. Шляпота — слата, дождж ca снегам. I дождж ідзець, i снег мяцець — шляпота. Нашым дзявулькам жаніціся ахвота. Шляхтаваць — выціраць боты; яшчэ— адорываць языком, сарамаціць, лаяць. Я свае ногі шляхтавалашляхтавала, знала, што тут памыта. Так ужо шляхтаваў, а яму ўсё як аб сценку гарох. Шляхтун — шляхетны, абыходлівы. Шляхтун умеіць лёстачкі падпусціць. Шматавата — досьіць, багата. Унучыкаў у мяне шматавата, дзякуй богу. Шорхат — шум, варушэнне. Пачуў гэты шорхат i стаіць да дарогі мордай. Шпік — мозаг ў касці. Выбі шпік, столькі яго ў касціні. Шпьіркі — так клічуць авечак. Шпыркі, шпыркі, ідзіце папіце. Шпэтны — хударлявы, падцягнуты, паджары. Я ж быў шпэтненькі чалавек, цяпер ужо дык пабучнеў (патаўсцеў). Штаба— завала, кантаванаязакладзіна. Ужо штабай заложана, таргаваць ня будуць. (Ад нямецкага Stab — палка, кій
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адбрываць
0 👁
 ◀  / 390  ▶