Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Шапярнуць— шапнуць, падказаць цішком. Нехта ім шапярнуў, што пачынаецца аблава. Шарахаўка — спалох. Напала на яго шарахаўка, што свайго ценю баяцца пачаў. Шарахнуцца, шархануцца — варухнуцца, памкнуцца. Тут ні ступі, ні шарахніся, як у няволі якой жывеш. Шаргункі — бомы, званочкі. Конь наўскапыта, а шаргункі над дугою аж заходзяцца ад смеху. Шароцце — рабацінне. Увесь у шароцці — вачэй не відаць. Шарсцень — шэршанъ. Не ўцякай, дзядулька-шарсцень, Не турбуй бабіных касцей. Шарсцінне — поўсць. У Максіміхі сучка ашчэніцца, яна бярэць яе ў хату, пасля ўся ў шарсцінні ходзіць. Шарэннік — досвітак, калі неба толькі пачынае шарэць. Устала на шарэніку, дык i ўсё паспела парабіць. Шастак — монета пэўнай вартасці. Сем дзён малаціла — Шастак зарабіла. А за тога шастака Я купіла мужыка. Шастаць — нікаць, усюды дападаць; яшчэ —рыцца ў рэчах; ехаць, бегчы. Усю ночаньку па закутках шастаў. Што ты шастаіш, не шукай таго, чаго не паклала. Кабылка была мышастая, па тры вярсты за гадзіну шастала. Шасціць — чыхвосціць, даваць прачуханца. Як caбаку ты ні шасці, ён не зменіць паўсці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

шарахнўцца
4 👁
 ◀  / 390  ▶