Шавыр-шавыр — ісці, шоргаючы нагамі (гукаперайманне). Дзед шавыр-шавыр i прыклыпаў к вечару дахаты. Шал — вясёлы настрой, дуронасцъ, неадуманасцъ. На яго сягоння шал напаў, ніяк ня можаць суцішыцца. Шалах — будан. Вышлі на баравіну — шалахі стаяць. Шалды-валды, шавель-шавель — ісці валюхаючыся, спяшаючыся (гукаперайманне). Яна шалды-валды (шавель-шавель) й прывалачэцца, дзе гарэлкай пахніць. Шалманка — забягалаўка, піўніца. У шалманкі гэты, дзе гарэлка, ходзюць піць. Шалудьі — парша. Кошку памыць трэба, а то заводзяцца шалуды. Шалых — шусъ, нырк (гукаперайманне). А лісіца шалых у сваю норку. Шаля-валя — працаваць з неахвотай, ленавацца. Кажны хочаць, каб пражыць балмаччу, ня робячы, шаля-валя, а другі, як з тапара, каторы робіць ад шчырасці. Шамшэць — шамацець. Сухое лісце пад нагамі шамшыць. Шанавіты — пашанлівы, паважаны. Шанавітаму гаспадару ўсе дзверы адчынены. Шанасць — увага, дагляд. Увесь свой век у шанасці зжыў. Шанась такая, як воўк кабылу шанаваў. Шапкаваць — здымацъ перад некім шапку, запабягаць. Не варты ён таго, каб перад ім шапкавалі. Шапортацца — ціха варушыцца, красціся. Чую, нехта шапортаіцца ў палым лісці, аж гэта вожык
0 👁