Чомбар, чонбар — чабор. I чомбар у лесі дзікі на ўзмежках. Даўней чонбару назбіраюць i заварываюць як чай. Чоснак — часнык. Чоснак добра ў кілбасу ўкрышыць, тады яна кілбасой пахніць. Чохаўка — чханне. Як напала чохаўка, нічым запыніць не магла. Чохнуць — лінуць. Дождж як чохнуў, здалося, што неба абваліцца. Чубасіць— моцна ліцца. Дождж гэтак чубасіў, аж усё ў руччы гудзела. Чугай — апранаха з аўчыны. Дзед бабі чугай шыіць, A ў бабы душа ныіць... Чулы; чулейшы — здаровы, дужы; здаравейшы. Як бы яна ўжо была чулейшая, дык хоць бы козачку кінула на племя. Чуні — абутак. Нейкія чуні ўздзеў, вайлакоў не было. Чурчом — ручаём. Ca стрэх чурчом ліецца. Чутнейшы — гучнейшы, галаснейшы. У лагеры песні складалі, якія чутнейшыя былі, якія не зайшліся. Чылінда— няўмека, гультайка. За добрым мужам i чылінда жонка. Чысцядзь, чысцяк — чыстае месца, расцяроб. Мала-памалу прадраліся з гушчару на чысцядзь. Чычыліць — есці, грызці, тачыць. Малыятакчычыляць хлеб, як тыя мышы. Шавера, шаць— зород. Уся шавера зватажылася з'усюль. Адна шаць кругом, звяліся людзі
Дадатковыя словы
зброд, зусюль
3 👁