Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Чарано — чарэнъ, самае гарачае месца на сярэдзіне пены. На чаране спіну выграіш, i ўся хвароба пройдзіць. Чараўніцтва — чары, вядзьмоўства. Я ня ўмею ніякага чараўніцтва, я толькі да Бога, я нічога не памагу, што твой мужык да другой ходзіць. Чаркат — крык, гвалт, базар. Сарокі чаркат паднялі, некага высачылі. Бабы на базары такі чаркат з нічога ўшчалі, жах. Чарналяпка — злая (лічыцца, што ў злога сабакі чорная ляпа). I сам, як сабака, i жонка чарналяпка, іх i злодзя баіцца. Чаропкі — дзяўчаткі (кепліва). Адны чаропкі ў Ляксея, каб хоць адзін ды сын. Чарэп'е — чарапкі, цурачкі. Буталь пабіўся, i чарэп'я ляжыць. Часадла — грубы грэбень часаць карову, каня. Вычасалі часадлам на вясну, аж у каровы бакі ільсняцца. Часты — пачастункі, частаванне. Часты там такія былі, што дасюль есці ня хочацца. Чачотка — пакручастая бярэзіна. 3 чачоткі добра тапарышча робіць, не скіпаіцца. Чачэніць — гаварыць, слухаючы толькі сябе, трашчаць. Сарочыха як пачне чачэніць, спыніцца ня можаць. Расчачэнілася — слова ня дась уставіць. Чмур — балагур, зух пагаварыць, вясёлы. 3 гэным чмуром ca смеху памром. Чмура— драбната. Рыбы налавілі, такой чмуры, толькі ад ката абараніцца. Чмыгануць— шмыгнуць. Чмыгануў заяц у кусты, толькі бачылі яго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

чарэпе, чарэпя
6 👁
 ◀  / 390  ▶