Цялёпкацца — пялёхацца; яшчэ — наесціся. Не цялёпкайся ў халоднай вадзе, сыночак, застудзішся. Нацялёпкаліся клёцак, аж чэравы трашчаць. Цянькі — глухія сцежкі. Тут самыя цянькі, толькі ваўку хадзіць. I пашоў-пабег дянькамі, не азіраючыся. Цяпельца — вогнішча. На пасце развядзём цяпельца й грэімся. Цяпло — святло, агонь. Запалі цяпло, а то ўжо цёмна стала. Цясютка— пяшчотны зварот да каровы. Гілёнька мая, цясютка мая, хадзі дамоў. Цяўкун— гаўкала, брахун. Такі ўжо цяўкун, ляпа не счыняіцца. Цяціўе — калгуе. Пад ліпкамі выкапала, бульбы німа й меншанькае цяціўіка. Цяць — кусаць. Як сталі малога камары цяці, дык ён зарумзаў. Чабох — бух, бабух, чу хвост (гукаперайманне). Дзед бабу чабох на дно. — А мне, дзедзька, i тут ладно. Чалядзша — фанабэрлівы, пыхлівы. Чалядзіна — шастом галаву не дастаць. (Чуецца ўспамін пра панскую чэлядзъ.) Чамергес — самагонка, напой, таннае віно. Нейкага чамергесу выцісніць, каб вочы заліць, а спашнікі й стараюцца. Чамярыца — самагонка, саматужка. Адна баба напілася нейкай чамярыцы й памёрла. Чапурыцца— прьібірацца, вымоджвацца. Пакуль чапурылася, бульба зварылася
Дадатковыя словы
калгўе
7 👁