Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Цуркі, цурачкі — аскепкішкла, аскялёпкі, кавалачкі. Збан на дробныя цуркі разбіўся. Лясь на падлогу кілішкі — на дробныя цурачкі пабіліся. Цурмёнь — цурок. Малы цярпеў-цярпеў ды як пусціць цурмень. Цыблы — доўгія ногі. На сваіх цыблах яна й да Полацка дабяжыць. Цыхна — пранырлівая, дападлівая, усюдыісная. Гэная цыхна скрозь дападзець, паўсюль паспеіць. Цыцалі — махры на зношанай вопратцы. Ідзець i цыцалямі трасець, хоць абрэзала б ці падшыла спадніцу. Цьмер — цемра, цямноцце. Такая цьмер — ані зорачкі. Цэп — прылада малаціць снапы. Цэп складаецца з доўгай жэрдкі — цапавільна, з бічоўкі — кароткай i цяжкой пабаешкі, якая якраз малоціць, б'е па снапах. Цапавільна мацуецца з бічоўкай угарынай. Г этая перавязка балыныной рабілася з вугровай скуры для трываласці. Угарына мусіць быць трывалай. Цяг — цяга ў печы. Цягу німа, дым ня йдзець. Цягалая — распусная. Дзяўчына цягалая, хто ж яе замуж возьміць? Цягнуць — перабівацца, даваць рады. Ахрап'ем бы так-сяк цягнула. Цягун — старинны, працавіты. У яе мужык такі цягун — ні хвіліначкі не пасядзіць, усё нешта робіць, нешта стараецца, яго да работы так i цягніць. Цяжкая — цяжарная. Аксіння ўжо цяжкая ходзіць. Цялеснік — чалеснік (як бы чало печы). Чорны цялеснік у печы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ахрапем
0 👁
 ◀  / 390  ▶