Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Цалёўка — дошка. Паветку абабілі цалёўкамі. Цалкі — цэлая, нярэзаная бульба. На вячэру зварым цалкі. Цацкаць — любавацца, песціць у руках. Цацкаўцацкаў i ў кішэнь узяў. Цацотка, цаца — капызістая, напористая, npaбіўная. Ты ca сваей цацоткай яшчэ й наскачашся й наплачашся. Яна добрая цаца. Такіх цацаў многа ў ср.цы. Цвердзь — цвёрдасцъ, трываласць. Лёд ужо — самая цвердзь. Целяпаць — плявузгаць. Толькі языком целяпаіць, a нічога ня робіць. Целяпень, цёлепень — няўклюда, няўдаліца. Целяпень у хаці, што пень. Цемнік — хмыз, цёмнае кустоўе. Цемнік абступіў сцежку, аж страшна йсці. У такі цемнік убілася, ледзь на праталіну ўзбілася. Ціплюкі — кураняты. Барона шмат ціплюкоў пахапала. Ціснуцца— спяшацца, падавацца ў дарогу. Пакуль відна, цісніся дамоў. Ціхама— ynomaŭ, цішком. Гэта вы з маткай усё ціхама робіце. Ціху — не хвалюйся, пачакай. Ціху, пойдуць дажджы, бульба атойдзіць. Цмыгнуць, цмыргнуць — ударыць, грымнуцъ. Як цмыгнуў, дык ён i сеў. Цот у цот — дакладна, адно ў адно. Доўг вярнуў цот у цот. Цупкі — учэпісты. Пальцы ў яго цупкія, як ухопіцца, дык ня выпусціць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

цўпкі
1 👁
 ◀  / 390  ▶