Храпчэць — хрупацець. Сонца выпагаджваіцца, дарога крапчэй, ня так будзіць храпчэць. Хропат — храп. Спіць, аж хропат ідзець па хаці. Хрупоніць — хрумстаць. Лысоня напоўніцу мурог хрупоніць. Хрыпка — хрыпата. Хрыпка на грудзі села. Хрыпы — лёгкія. Усе хрыпы зацінаюцца ў яго — астма. Худа — цяжка, няпроста. Аўтобус сёння ня йдзець, ёй дабрацца худа. Худая — благая. Плакала маладая, што доля худая. Худое — посте, без закрасы. На худой папасцы ні касіць, ні мясіць. Хукаць — дыхаць, каб сагрэцца; яшчэ — баяцца дыхнуць на каго. Хукай на рукі, каб адыйшлі. Яна на рабёнка хукаіць не нахукаіцца. Хукі — пара ад выдыхаў. У хаце так зябка — хукі йдуць. Хурым — сакрэт, таямніца. Я табе пад хурымам гэта кажу. Хутра — кажух, футра. У цябе хутра таўстая, цёплая. Хэрцполька — дужа імклівая полька. Ад хэрцполькі ўцякуць усе болькі й усе сурокі пусцяцца ў скокі. (Ад нямецкага Herz — сэрца.) Цабэрак — тоўсты, няўвішны. Як яму, такому цабэрку, на работу далёка хадзіць. Цагельнік — пячнік. Чуць знайшлі цагельніка, каб печку скласці. (Відаць, першапачаткова той, хто цэглу вырабляў на цагельні
0 👁