Хіба— вида, напасцъ, пошасцъ. Прыходзіць да нас ужо хіба. Яго хіба пахібіла. Хлёбіна — хлеб. Хоць нейкая хлебіна вядзецца, а ўсё ж не галадоўля. Хлебнік — хто спрыяе зарабляць хлеб. Конь — хлебнік, а каровам усё пад хвост пхаюць, а пасля кароў за хвост цягаюць. Хлёп — хліп (гукаперайманне). Толькі перайшла масток, а агонь хлёп i патух. Хліб — глыток, раз хлібнуць. Варыўся ў катле грыб, i поліўкі той на адзін хліб. Хлібала — поеная, слабая страва. Аб гэтым хлібалу ты скора есці захочаш. Хлудаваты — нязграбны, вуглаваты. Хлудаватая дзяўчына, як конь ламавы. Хлябіна — бохан. Хлябіну на стол — еш, хоць пуза расперажы! Хляпа; хляпіць — мокры снег; калі йдзецъ мокры снег. Такая хляпа, аж дарогі не відаць. Хляпіць пачало яшчэ зрання. Хляхатаць — кіпець. Вада ўжо хляхочаць, скора бульба зварыцца. Хмызоўе — хмызняк. Каза ўбілася ў хмызоўя, ледзь вывалаклі. Ход, ходка, выхадка — хада, находка. Кот чуў Пецьку па ходу. Дзеўчына-залёціна, у цябе ходка цёціна. У яе такая выхадка — здалеку пазнаіш. Храп-храп — хрупат (гукаперайманне). Лёд на возіры храп-храп, цёк — i німа. Храпат— хрумстанне. Усе маладыя, з зубамі, як пачалі есці труса, аж храпат ішоў
0 👁