Хартаваты — галодны. Малец хартаваты — цэлы дзень на пасці. Харчаваць — карміць, утрымліваць. I адзяваюць, i харчуюць іх там. Харчавіты — ешчы. Парсючок такі харчавіты — усё есь. Харчоўка — харчы. Харчоўку сваю бяры, не забудзься. Харчыцца — харчавацца. Ці хрэн, ці гарчыца, абы нечым харчыцца. Хатнішча — месца, дзе стаяла хата. Hi следу ад іхняга падвор'я, толькі хатнішча з бур'яну трохі значыцца. Хвалько — выхваляка. Хвалько сам сябе хваліць. Хвараваты — нездаровы, падупалы. А Любка гэта хвараватая. Хваросце — асцё. Такое хваросце ўесца ў косці. Хваросціць — лупцавацъ розгай, дубцом. Матка яму хваросціць па спіне, а малы ня плачаць, упар такі. Хварун — які часта хварэе. А мой мяншак такі ўжо хварун, з болек не вылізаіць. Хварэц — хворы, нядужы. У гэтым дварцы ўсе хварцы. Хвастацца — лупцавацца венікам. Хвастаўся на палку, пакуль ня стаў, як арак, чырвоны. Хвась — гонар, ганарлівасць. За хвась маіць, што ён начальнік. Граззю гразь, ды якая хвась. Хвашчанка— вяхотка, мачалка (звычайна з хвашча). Чуць адшаравала кацёл хвашчанкай. Хвінтос — хвіга. Хвінтос пад нос табе, а ня грошы
Дадатковыя словы
буряну, падворя
0 👁