Хадзімец— хадок, прыбыш. Заходзь у хату, хадзіміц, цябе чакаіць гасцініц. Хадэра — хто дужа ходзіць, паўсюль дападае. Уседу хадэры німа, ходзіць, нікаіць. Халадзёнка — халодная вада, якой абдаюцца ў лазні. Ліні яшчэ кварту халадзёнкі на камяні, пары нешта малавата. Не халадзёнку ліюць на гарачую жонку. Халадзіна, халадэча — халоднае надвор'е. Такая халадзіна — з хаты выйсці страшна. Халадзюткі — дужа халодны. Вада ў ручаі халадзюткая, аж рукі заходзяцца. Халмак — кузлак. Даў каню халмак сена, каб не глядзеў у пустыя яслі. Мох звісаіць халмакамі ca сцен. Халодны— няродны. Няма ў яго родных— толькі халодны бацька ды халодная матка (вотчым, мачыха). Кажуць i на другую жонку — халодная жонка. Халтама, халтамешка— няскладная, раскідзістая, несабраная. Паглядзі, халмата, якая сама. У халтамешкі вецір у галаве, туман у вачох. Халяраваць — хвалявацца, нервавацца, капрызіцца. Як захаляруіць, дык мейсца ў хаці нікому німа. Не халяруй, супакойся, усё тваё табе будзіць. Халярун — халерык. Халярун у гарачай вадзе купаны. Ханабрыстая— ганарыстая, задавалістая. Дужа ханабрыстая, абы-хто не падойдзіць. Хапіць — стане, будзе, хопіць. Шчасце як каму, а гора на ўсіх хапіць. Хаплівы— увішны, быстры. Паспеіць зробіць, ён на работу хаплівы
Дадатковыя словы
надворе
0 👁