Абярэмца — ахапачак. Хоць абярэмца прынясі, бо дроў у хаці ні паленца.
Абяссіліцца — выбіцца з сілы. Як абяссілюся, дык ня трэба буду нікому.
Абясхлебіць — застацца без хлеба, звесці хлеб. Памёр тата — абясхлебіла хата. Так гаспадарылі, што хлеб звялі.
Авад — шмат аваднёў. На кароў у паўдзён авад напаў, і яны ў гіз.
Аванец — аванс. Учора далі аванец, але такі малы.
Авохці — выклічнік. Авохці мне, баюся, упусціш — ня зловіш, малы, як гумовы.
Авясец — дробны авёс (ласкава). Во колькі малькоў, якраз як авясец. Сажнём, дачушка, авясец, тады к табе Бог сватоў прынясець.
Авячына — авечае мяса. Лепі за любую прысмачыну воўк любіць авячыну.
Агадаць — здабыць, набыць, прыдбаць, агораць, расстарацца; яшчэ — наліць. Сяк-так пінжак агадаў, падняў троху свае пархі. Ён сабе к зіме добры кажух агадаў. Я ей чарачку агадаю.
Агалам — агулам. Вішні агалам прадала.
Агаспадарыцца — завесці гаспадарку, стаць гаспадаром. Як нічога ня здарыцца, дык маладзён агаспадарыцца.
Аглабіць — прыняволіць, прымусіць. Моцна ж яго аглабілі, парабкуіць на іх.
Адаробка — дзябёлая, гладкая. І Хадорына адаробка носіцца як жаробка.
Адбубеніць — пабіць, адлупцаваць, уваліць. Яму хлопцы так адбубенілі, ледзь ногі валачэць.
105 👁