Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Усторкнуцца — з 'явіцца, прыйсці, надарыцца. Госць усторкніцца, дык i прыняць трэба. Усупэчыць— збыць з рук, уперці нешта праз сілу. Усупэчыў зляжалы кажух, i ня ведаю, што з ім цяпер рабіць. Усухую — цвяроза. Тут ён нап'ецца, a яна будзіць усухую. Усходы — пад 'ём у абутку. Боты ніяк на нагу ня ўсторкну, усходы малыя. Усцерагацца— асцерагацца. Яго болі за ўсё ўсцерагайся. Утарабаніцца — прывалачыся. Ноччу ўтарабаніўся й лёг спаць. Утушкаваць, утушкавацца — ухутаць, захінуць у цёплае. Малы западлівы, утушкавалі яго ў дарогу. Як утушкуешся добра, i мароз адступіцца. Ухаб — напасць, бяда, ліха. Во які ў яе ўхаб, то насілася-насілася, a цяпер асела-ткі. Уходаць, уходацца — даесці, дабіць; яшчэ — замарыцца, прыбіцца. Адзін i ўходаў увесь кацёл. За дзень уходаўся, прыбіў ногі к ср.цы. Уцёрпець — стрываць, стрымацца, затрымацца. Як жа, уцерпіць, калі там стаіць бражка. Раз пашоў дождж ды неяк уцерпіў, a пасля як даў, такая макрата. Уцеха —радасць, асалода. Гадую малога без уцехі, такі малы ніякі. Уцішыцца — супакоіцца, аціхнуць. Тадыўжо ўцішалася, як змаглася. Так яно само й уцішылася. Уцумбэсціць — моцна лінуць. Дождж як уцумбэсціў — цёмна стала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

напецца
1 👁
 ◀  / 390  ▶