Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Урод, урода— ураджай, спор. Гэтым летам німа уроду, дык німа нідзе сена, німа ўраджаю. Сёлета на агуркі не такая ўрода. Уроіцца, роіцца — здасца, прымроіцца. Уроілася ёй, што злодзя ў хату ломіцца, дык ад крыку зашлася. I што гэта яму ўроілася, быць я не прывеціла яго. Уручча — кій, палка, кавенька, папірушка. Хоць якое ўручча ў руку ўзяць, усё ж прыступней ісці. Урэзацца — моцна закахацца (з усмешкай). Я ўлюбілася, я урэзалася, Без нажа, малада, я зарэзалася. У свежа — na цаліку, уцэла. Цяжка было ехаць па снезі ўсвежа. Усіліцца — умацавацца. Пярэччына (папярэчка, падпорка) стала валіцца, дык я падпёрла яе, ніхай усіліцца троху. Ускарыпкацца — узлезці, узабрацца. Неяк-ткі ўскарыпкалася на воз i даехала дамоў. Ускуліць— узваліць. Ускуліў на плечы мех з бульбай як панесці. Услон, услонік, услончык — короткая лава. Каля грубкі ўтульна сядзець на ўслончыку. Услужыць — зрабіць паслугу, уважыць. Прыдзе начальнік, стаіць чакаіць, пакуль яму ўслужаць. Усмяху— жартам. Усмяху сказаў, што жыць без яе ня можаць, яна й верыць. Успадобіцца — спадабацца, уцягнуцца ў нешта. Успадобілася мальцу жыць балмаччу. Успацца — уцягнуцца ў сон. Успаўся на сонцы, уседзіўся. Устоіцца — адстаяцца. Малако адрання, дык яно ўстоілася
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶