Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Уплютацца — учапіцца. Як уплюталася ей у валасы, чуць адцягнулі. Упобак — побач, бок у бок. Усю дарогу йшоў з ім упобак. Упокаддзю — падаючы, валячыся долу. Дзень poбюць, а ноч п'юць, аж упокаддзю поўзаюць. Управіць— спарадкаваць, давесці да ладу. Пакуль скаціну сваю ўправіла, дык i ноч агарнула. Упрыпрыж — падскокваючы. Яна збачку ўпрыпрыж ідзець. Упрытруску — пасыпаць, патрусіць. Дай каню канюшыны, a ўпрытруску аўса сыпані. Упрыхрупку — адкусваючы, хрупаючы (кусаючы). Каб ашчадней было— гарбатку з цукрам п'юць упрыхрупку. Упухавую — ушчэнт. На гэтай працы ўпухавую запарышся. Упушчэнства — недагляд. Такое ўпушчэнства з дзіцём, цяпер ужо нічога не паправіш. Упьшіць— улегчы. I ўпыліў пітух за курыцай, аж пыл курыцца. Ураг — наравісты, няўступлівьі. Як уродзіцца ўраг, дык i памрэць урагам. Урагі — наравы, капризы. Я з цябе твае ўрагі выб'ю, ты мне не варанджайся. Такі ўжо наравісты конь быў у яго, поўны косці ўрагаў. Ураджэнец — свой, тутэйшы. Ён ураджэнец, а тут сусвецця з'ехалася. Урадна — святочна, наглядна, урачыста. У госці надзеўся ўрадна. Ён сягоння такі ўрадны— хоць пад вянец. Настольнік заслалі ўрадны, каляровы. Я ва ўраднай хусцінцы так i хаджу цэлы дзень
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбю, зехалася, пюць, упрытрўску, упрыхрўпку
2 👁
 ◀  / 390  ▶