Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Унаначкі — начаваць. Да яе мальцы ўнаначкі ходзюць. Унасіць — насіць, быць цяжарнай. Калі яшчэ не ўнасіла многа, чаму ж бы аборт не ўзялася зробіць? Уніжацца — асядаць. Магіла будзіць уніжацца яшчэ. Уносніца — кукіш, хвіга; яшчэ — насоўка. Доўга ня думаючы, даў яму ўносніцу пад самы нос. A ўносніца ў цябе ёсь? Унурыцца — пайсці ў сябе, сцяцца, адчужэцца ад усіх. Мікіта так унурыўся, нічым ня ўзяць яго. Унячывелі — ва ўтрапенні, нічога не помнячы. Прыбеглі дамоў унячывілі, доўга не маглі адыйсці. Упаплечкі— упоплеч. Ідуць яны ўпаплечкі, а кругом ноч. Упар, упорына — упарты, незгаворлівы. Упаряк упрэцца, не дакажаш яму, хоць трэсні. Гэтая ўпорына чортам створана. Упахадушках — ходзячы. Чалавек упахадушках, дык час неўзаметку праходзіць. Уперамеш — на змену. Дзяжурылі ўперамеш, то ён дзень, то я ноч. У тка — папрок. Твае ўпікі мне ўсю душу пераелі. Упіркі — упартасцъ, незгаворлівасць. Добра, што згадзіліся й упіркі не хадзілі. Упіць — добра выпіць. Hi я ўпіла, ні я ўела, Hi добра ўхадзіла, А я ж свае малады леты Дарма патрацша. Уплысціся — асесці. Хата, уплыўшыся ў зямлю, стаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
1 👁
 ◀  / 390  ▶