Укаціць — нарадзіць. Як укаціла два мальцы, мужык за галаву хапіўся. Укоптур, з коптурам — наліваць, насыпаць з верхам, па самыя берагі. Малянкоўскую шклянку ўкоптур наліў, дык я спачатку адпіў, каб не распліхалася гарэлка. Не пашкадаваў сусед, наліў з коптуркам. Укрыўдзіць — пакрыўдзіць. Ён ня ўкрыўдзіць цябе, ня бойся. Улазіны, уваходзіны — засяленне ў новую хату. На ўлазінах так госці набраліся, што вылезці не маглі. Уваходзіны — сабе ня шкодзіны. Улегцы — з пустымі рукамі, неабцяжараны; яшчэ — пуставаты. Як ўлёг — не дагнаць, улегцы йсці лёгка. Ты ня май яго ўлегцы, не прыніжай, не думай, што ён такі просты. Улёжжа— улежнае месца. На добрым улёжжы й сны панскія сняцца. Улінцаваць — лупцаваць розгай, дзягай. Як улінцую, дык затанцуіш у мяне. Улонні — калені. Вазьмі малога на ўлонні, сплакаўся саўсім. Улугавець— зарасці травой. Як там усё ўлугавела, ня знатка, што жылі некалі. Улычніца — кукіш, хвіга. Такі лыч, хоць ты яму ўлычніцу пазыч. Улэбацца—улезці, упрэгчыся. Улэбаўся ў цёмную справу й сам ня рады. Улядаіць — апрацівець, знелюбець, устыць. Улідаіў ён мне сваімі заляцаннямі ды абяцаннямі. Улідаіў мне гэны скупірдзяй, над кажнай капейкай трасецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
16 👁