Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Узаплітанку — калі ногі заплятаюцца. Часта дамоў узаплітанку йдзець, такі напіты. Узвалле, узвалакі', узвалокі — узгоркі, перавалы. Іван, Іван ды Мар'я Каціліся з узвалля. Іван Мар'ю пераймаў, Ручкі, ножкі цалаваў. Узверзщся— узабрацца, усесцісязверху. Узвёрзся як дурань на страху й смяецца, шчаслівы. Узгаліцца— захацець, паквапіцца. Алі я ўзгалілася купіць козачку й купіла. Узглядная — гожая на выгляд, пазорыстая. Капуста — яна ня дужа ўзглядная, алі свая. Уздумаць — успомніць, падумаць, надумацца. Я толькі ўвідзіла ў вас слоікі й уздумала. Узлакціцца — уперціся локцямі. Над вакном узлакціўся й спіць. Узмёт — дзірван, nanap. Узмёт узадралі й пасадзілі бульбу. Узнову — зноў, яшчэ раз. Узнову к Камілі хлопцы пашлі. Узроўе — берагі равоў. Па ўзроўі разгонішся як сабака ў торбі. Уз'юшацца — раззлавацца, усхадзіцца. Яны так: на каго ўз'юшацца, таго й адмесяць ні за што. Узянне — укос, жніво. Такое ўзянне хай на сухі лес. Ўимішча — вельмі шмат. Сёлета грыбоў уймішча, бяры не збярэш. Указэя — дзіва, штосьці нябачанае. Указэя з яго, дый толькі. «Указэя, дзівосы, цуд!» (Ускрык захапленпя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

марю, маря, узюшацца, ўзюшацца, ўймішча
1 👁
 ◀  / 390  ▶