Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
Удаліца, у дал i на —удалы, спрытны, хто мае спор у працы. У нашай удаліцы нішто з рук ня валіцца. Як удаліна ўдасца, дык адступіцца трасца. Удаўжкі, ушыркі — у даўжыню, у шырыню. Малога так укармілі, ён што ўдаўжкі, што ўшыркі аднолькавы. Удаўнець — састарэцъ, зрабіцца даўніной. Гэтыя звесткі так удаўнелі, што ў іх i патрэбы німа. Удзюдзюліць — даць нешта не зусім патрэбнае, падкласці свінню (дзюдзю). Удзюдзюліў такое, што ні ўзяць, ні аддаць. Удод— упарты, зацяты. Як замаўчыць удод, дык маўчаць будзіць год. Удубкі — пярэчыць. Тады ўсе ўдубкі, i з мяне скінулі самаабкладанне. Удумёны — прыдумшчык; яшчэ— задуманы, хто бярэ ў галаву. Удумёны выдумае, чаго німа. Ён заўсёды такі ўдумёны, невядома, пра што думае. Удумлівы, спадумлівы— уражлівы, недаверлівы, мніцельны. Аж занадта ўдумлівы ён, як удумае што, ніяк яго не перадукрыш. Уед — насычэнне, наталенне. Есь-есь, i ўеду яму німа, так згаладаўся ў гасцях. Уедліва — есці з апетытам. Добра еў, ды ня ўедліва. Ужор — рыбінка, якую цалкам заглынуў (ужраў) шчупак. Купілі два шчупакі, a ў ваднаго ўжор у чэраві. Ужыць — пражыць. Яна семдзесят чатыры гады ўжыла. Узаграбліваць — рыхліць. Граблямі ўзаграбілі ляху й уторкнулі бульбіны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 390  ▶