Увінаць — цягнуцъ. Сам топіцца й за сабой увінаіць другога. Увобмаль — скупа, ашчадна, упрытруску. Карові сена давалі ўвобмаль. Усяго было увобмаль, толькі гора па гарла. Увосні — у сне. Увосні сасніла, што парасят заганяла. Увыкнуцца — прызвычаіцца. Па першыне цяжка, а як увыкнішся, дык яно й нічога. Ён ужо ўвык у горадзі. Увычка — звычка, манера. Г эта такая ўвычка: ня можаць язык маўчаць. У вязь— нагляд, няволя, забарона. Дзержаць дзяўчыну на ўвязі, волі ей німа. Угаркі — агаркі. Папалілі ўсе шчэпачкі-ўгаркі, A дажыдалі свае новае кухаркі. Угледзіны — калі глядзяць маладую перад заручынамі. Маладую на ўгледзінах yce ўпадабалі, гэткая красу лля. Угорыч — вугор. Скрынку ўгорычаў наклаў i мне ўгорыча даў. Угразіцца — пагражаць. Як угразіўся яму, дык шоўкавым зробіўся. Угрузіцца — пагрузіцца, улезці, змясціцца. Пакуль узгрузілася ў таварняк, пакуль ўторкнулася, уся як мачонка стала. Угумаваць — суцішыць, улагодзіць. Пакуль яго ўгумавалі, самі з сябе вышлі. Удаволіцца — задаволіцца. Ён прышоў, нешта пагаварыў, яна й удаволілася
1 👁