Тхлосць — застаялы пах. Адчыніў падполле, а адтуль тхлосцю пацягнула. Тыль — прачуханец. Даў тылі, як заіц кабылі. Тыніна — кол з тыну. Я яе пяском, a яна тыніну выламала ды за мной. Тынянка— паветка, ушчычоная тынком. Паспелі ў тынянку ўнесці сена ад дажджу. Tытунец— тытунь. Tытунец-самсон— маладым на любеблю, а старым на сон. Убадзюліцца — улезці ў нешта, упэцкацца, уквэцацца. Убадзюліўся ў гразь — не адмыць. Убірацца — насычаць, прасякаць. Сала ўоралася ў бліны, a столькі тлуку было. Убоіна — упарты, непаваротлівы, ленаваты. Такая ўжо ўбоіна, хоць крычы, хоць маўчы. Убоіны — калі забіваюць (колюць) парсюка, звычайна запрашаюць на свежыну. На ўбоінах, як i на запоінах, чарка скачаць i скварка плачаць. Убоіны былі багатыя. Убытка — страта. Пагаліўся на гэту капейку, а чалавеку ўбытка й убытка. Убыць — ужыцца, быць разам. 3 ім ты не ўбудзіш доўга, благі характар. Увазнаць — пазнаць, распазнаць. A Йван краскі не ўвазнаў, Да Купалы адаслаў. Увалокі — нізіна. На ўвалоках ураджай не збярэш — там заўсёды мокра. Увачавідзь, учувід— увачавідкі. Увачавідзь змахлюіць — i каб шум баравы. Яна водзіць кавалераў учувід, yce відзюць
Дадатковыя словы
ўбралася
0 👁