Тужыць — сумаваиь. Парася малое па матцы доўга тужыць. Тузень — бярэма, вязанка, тузін. Цэлы тузень хворасту прыпёр на плячох. Тукаць— заганяцъ (жывёлу), крычацъ; яшчэ— падаўляць, прыніжаць. Ён на свінню як затукаў. Тукалі й затукалі неўзнаку чалавека. (Па-беларуску затуканы, а не зацюканы, як ў Макаёнка.) Тулінька — ласкавае кліканне, падзыванне маладога каня. Спачатку «тулінька-тулінька», а пасля «стой, воўча мяса!». Туманіць — піць, баляваць дужа шныра. Ноч туманюць да сіняга дыму, а пасля ўвесь дзень хропатам храпу ць. Тумарнік — бязлюднік. Так век тумарнікам i зжывець. Турурукацца — гунна весці размову. Як пачнуць турурукацца — сціху ім німа. Турыць, пратурыць — гнацъ, штурхацъ. Турыўтурыў п'янага з хаты, ледзь пратурыў. Тутацька — тут. Куды ні кінуся — німа, ні тутацька, ні тамацька. Тухаль, тухло — тухляціна. Скралі бочку селядцоў, а там адна тухаль. Тухляк— штурхаль. Надаваў тухлякоў у спіну. Тухлянуць — штурхануцъ. Ён яго добра тухлянуў. Туцкі — сядзецъ малому ў бацькі за спгнай. Разумны Мікітка: у чапец нас.рэць i на кут валачэць i крычыць: «Тата, мама, кака туцкі едзіць!» Тхло — месца над ільдом, дзе затыхаецца рыба. Разбілі тхло, дык рыба выскакаваць стала
Дадатковыя словы
пянага, турурўкацца, тўкаць, тўмарнік, тўхаль
0 👁