Урод, урода — ураджай, спор. Гэтым летам німа ўроду, дык німа нідзе сена, німа ўраджаю. Сёлета на агуркі не такая ўрода.
Уроіцца, роіцца — здасца, прымроіцца. Уроілася ёй, што злодзя ў хату ломіцца, дык ад крыку зашлася. І што гэта яму ўроілася, быць я не прывеціла яго.
Уручча — кій, палка, кавенька, папірушка. Хоць якое ўручча ў руку ўзяць, усё ж прыступней ісці.
Урэзацца — моцна закахацца (з усмешкай).
Я ўлюбілася, я урэзалася,
Без нажа, малада, я зарэзалася.
Усвежа — па цаліку, уцэла. Цяжка было ехаць па снезі ўсвежа.
Усіліцца — умацавацца. Пярэччына (папярэчка, падпорка) стала валіцца, дык я падпёрла яе, ніхай усіліцца троху.
Ускарыпкацца — узлезці, узабрацца. Неяк-ткі ўскарыпкалася на воз і даехала дамоў.
Ускуліць — узваліць. Ускуліў на плечы мех з бульбай як панесці.
Услон, услонік, услончык — кароткая лава. Каля грубкі ўтульна сядзець на ўслончыку.
Услужыць — зрабіць паслугу, уважыць. Прыдзе начальнік, стаіць чакаіць, пакуль яму ўслужаць.
Усмяху — жартам. Усмяху сказаў, што жыць без яе ня можаць, яна й верыць.
Успадобіцца — спадабацца, уцягнуцца ў нешта. Успадобілася мальцу жыць балмаччу.
Успацца — уцягнуцца ў сон. Успаўся на сонцы, уседзіўся.
Устоіцца — адстаяцца. Малако адрання, дык яно ўстоілася.
73 👁