Абціхацца — сціхаць, сунімацца. Толькі пачынаіць хвароба абціхацца, як новае насланнё.
Абцопкаць — абнасіцца, абшарпацца. Абцопкаўся ўвесь, страшна глянуць. Абцопкаў штаны — цыцалі (махры) баўтаюцца.
Абчыхацца — прачыхацца, прасынацца. Абчыхаюся назаўтра — нікога німа.
Абыдлець — азвярэць, знелюдзець. Абыдлеў чалавек, звер зверам.
Абысціся — збіцца з дарогі, перайсці патрэбнае месца. Ішла й абыйшлася, згубіла сваю дарогу.
Абыцца — звыкнуцца, абжыцца, зжыцца. Спачатку дамоў хочацца, а пасля абудзішся.
Абэлка — адгаворка, спасылка на некага, ускладанне віны. Хто б што ні зробіў, а на яго ўся абэлка.
Абязгрошыць — застацца без грошай, звесці грошы. Абязгрошыла кума, кума ўжо даўно німа.
Аб'язджаць — расплывацца, рабіцца ацеслівым. Каб клёцкі не аб'язджалі, вады далі.
Абязножыць — страціць моц у нагах. Гладка абязножыла Латышыха, па хаці сунуцца цяжка.
Абязручыць — знясіліць рукі. Гладка абязручыў, а такі шчырун быў.
Аб'ялдычыць — ашальмаваць. Нізавошта чалавека аб'ялдычылі, з гразёй змяшалі.
Абялёдаваць — есці са смакам. Так клёцкі абялёдаваіць, аж нос упрысядкі йдзець, аж за вушамі скрыпіць.
Абярнуцца — перакуліцца; яшчэ — зрабіцца. Воз абярнуўся, і ўсе ў балоці. Быў-быў чалавекам і чортам абярнуўся. Смятана вадой абярнулася
102 👁