Абразанец — абразаны яўрэй. І абразанчык торкаіць свой флянчык.
Абрамізіць — абразіць, прынізіць. Абрамізіў на людзёх, каб сябе паказаць.
Абрамяніцца — аперазацца рамянямі. Стаў камісарам, дык ад грудзей аж да ср.кі абрамяніўся.
Абрасець — адсырэць на расе. Нясі дамоў сяннік, а то абрасеіць, атап'ецца.
Абратаваць — выратаваць, уратаваць. Баранілі-баранілі, алі карову абратавалі.
Аброк, брок — папаска для каня, узятая ў дарогу. Добры яздок помніць пра аброк. Вараному коніку броку аўса.
Абруд — абруч, вобад. Абруд лопнуў, і клёпкі рассыпаліся. Сіта ўдарылася абрудом і падскочыла.
Абсадзіць — адолець, уходаць, сходаць. Я чарак пяць абсадзіў.
Абсачаць — калі ў дрэва спыняецца прыліў соку. Як станіць кара абсачаць, тады адхіні галінку й прышчапі яблыну.
Абсварыцца — перасварыцца. Яна з усімі абсварылася й ні к кому ня ходзіць.
Абсемяняць — семяну садзіць. Гарод яе абсемяняюць талакой, яна саўсім баба нямоглая.
Абсмакаваць — увайсці ў смак, раскаштаваць. Як абсмакуешся, за вушы не адцягніш.
Абуванне — абутак. Дажылася Малання — ні абування, ні адзявання.
Абхаіць — прыбраць, прыхарашыць. Хата крапівой зарасла, хай бы хату абхаіў, абчысціў.
Абціскаць — ухутваць, шчытна ўкрываць. Давай яго абціскаць, каб ня змёрз.
103 👁