Спірко — заядлы ў спрэчках, неўступака. Спірко як упрэцца, не саступіць, хоць ус.рэцца.
Спісяжыць — схвастаць. Так спіну пугай спісяжыў, каб дзе жывая мясцінка засталася.
Сплёткі — плёткі, чуткі. Разносіць сплёткі па вуліцы на сваім языку, як сарока на хвасце.
Справіцца — паспець. Ужо справіўся сад вырасці.
Справункі — клопат, з якім трэба справіцца. Не к спеху гэтыя справункі. У кажнай Матрункі свае справункі.
Спраўка — калі гаспадар управіцца з усімі работамі — у яго спраўка. Дайце Саўку спраўку.
Спрытната — спрыт, умельства. Ён ня сілай, а спрытнатой бярэць.
Спярэкацца — сысціся цесна, загарадзіць адзін аднаму выхад. Спярэкаліся ў дзвярах і ніяк не размінуцца.
Спяцовы — спецыяльны, рабочы. Нашто мне спяцовая адзежа?
Спяшок — ранняя капуста; яшчэ — хто спяшаецца, тарапун. Не спяшайся, спяшок, дагоніць шашок.
Срадство — радня, сваякі. У яе срадства не было, адна бабылявала.
Ссадзіць — зняць з пасады. Ссадзілі Караленку са старшыні калхозу.
Ссініць, ссінячыць — пабіць да сінякоў. Такой палкай біла — ссініла, счарніла ўсяго мальца. Кавалер так ссінячыў, сядзіць як слівіна.
Стада — чарада. Такая стада буцяноў ляцела ў пачатку тога месяца.
Сталюга — варштат. Пакладзі дошкі на сталюгу й стружкай.
73 👁