Пята — у касе. Хай на пяту бярэць, а ня носам, тады лепі касіцца будзіць.
Пяток — пяць. Пяток яечак ды яшчэ пяток, глядзіш, і дзесятак будзіць на Вялічка.
Пяцкеліцца — мучыцца, пакутваць, гараваць. Мы б усё роўна пяцкеліліся з ім.
Пячурка — выемка, нішка, выямінка ў печы, у якой звычайна ляжаць запалкі, гарбузяняткі.
Нікому так не ўдалося,
Як нашаму Юрку:
Сам на печы, х.й на плечы,
Яйцы — у пячурку.
Пяшчонік — любімчык бацькоў, спешчаны ласкай і ўвагай. А гэты пяшчонік каб да чаго, здурнілі змалі.
Рабаццё — рабацінне. Рабаццё пабіла твар, як яечка птушынае.
Рабой — ежа, ядоміна.
А пры мне ёсць рабой,
Нап'ёмся гарэлачкі мы з табой.
Рагачом — паравернутае дагары нагамі. І ў хаці ўсё рагачом.
Рагі, рагілі — падцёкі, струменьчыкі. Вытрыся ты, па шчоках рагі цякуць. Абярнуў цэбар, рагілі так і пацяклі.
Рагяза — нязграбны, непаваротлівы. Стаіць такой рагязой — ні абыйсці, ні аб'ехаць.
Радабодзь — рэдка, абы-як тканае, вязанае. Не настольнік, а радабодзь нейкая.
Радак — рэдкая сетка. Большую рыбу радаком ловюць.
78 👁