Старонка 134
◀ / 390 ▶
Прытыкацца — датыкацца. К снягу ўсё роўна грэбнем пітух прытыкаўся. Прытыкіш — выпадковы чалавек у нейкай справе, не свой у грамадзе; яшчэ — нясталы работнік. Ён вечна як прытыкіш нейкі. А гэта што яшчэ за прытыкіш? Ня буду я ў прытыкішах хадзіць. Прыхаяць — прыбраць, давесці да парадку. Прыхай троху ў хаці дый сама прыхайся. (Адсюль і неахайны.) Прыхваткамі — урыўкамі. Прыхваткамі сарочку шыла, алі паспела к святому Вялічку. Прыхінацца — прытуляцца, абжывацца, атайбоўвацца; яшчэ — наведаць. Век зжываіць чалавек, трэба ж некуды прыхінацца. Прыхінуцца ж трэба, чалавек жа ўсё-ткі памёр. Прыхітрыцца — схітраваць, прымудрыцца. Некаторыя прыхітрыліся самагонку гнаць з нічога, абы галаву адбірала. Прычандалы, прычандалле — рознае начынне. І без тваіх прычандалаў барахла поўна. Прычына — бяда, няшчасце. У калхозі прычына зробілася: слабая цялушка ў балота ўлезла й залілася. Прышорхнуць — падмерзнуць. Дарога троху прышорхла, адлега прапала. Прыязджалы — прыезджы, хто бывае наездамі. Чалавек ён прыязджалы, алі наша ўсё знаіць. Пселы, псюк, псіца — састарэлы, сапселы. Пселы псюк, а ўсё туды ж нясець свой сюк. Сама псіца, а думае, што маладая. Псуй — няўмека, хто ўсё псуе. А гэнаму псую абы псаваць, нічога ня ўмеіць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 390 ▶