Старонка 123
◀ / 390 ▶
Перабіра — пераборлівы, капрызны. Гэнаму перабіру не дагодзіш. Перабойка — перагародка ў хаце. Усё чуваць, што робіцца за перабойкай, яна ж тоненькая, гэта ж не сцяна. Перабойнае — з перабоямі. У нас ужо й карасіна перабойная, у крамі хоць сабак ганяй. Перавод — марная трата. Толькі перавод грошай, а карысці ні на пазногаць. Перавуззе — вузкая мясціна, грэбля. Возіра ад возіра блізка, дарога абапал балота, толькі перавуззем і можна прайсці. У нас перавуззе гэта звалі Тумашовы штаны. Перагаворшчык — перакладчык. Перагаворшчыцай у немцаў была наша вушацкая дзяўчына. Перадкаваць — пазабягаць перад кімсьці, лісліва гледзячы ў вочы. Бачу, ідзе Трахім, а баба перад ім перадкуіць. Перадойка — карова, якая не пахадзіла й таму не запускалася. Наша Гілёня сёлета, відаць, перадойкай адходзіць. Перажыргнуць — пераступіць цераз кагосьці. Так цесненька ляжаць, што перажыргнуць неяк. (Літоўскае zergti — пераступаць, перакручваць.) Перажыткі — усё, што здараецца ў жыцці. Трэба ж усе перажыткі перажыць. Перакінуць — памяняць. Жонак пяць перакінуў, і здароў. Пераклады — жэрдкі, якія падтрымліваюць снапы ў гумне, каб не валіліся.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 390 ▶