Пацалуйнічак — хто любіць цалавацца. Матчына радасць — сынок-пацалуйнічак.
Пацебнік — кустоўе алешніку, хмыз. Пацебнік высячы, дык ладная дзялянка будзіць.
Пацішнець — супакоіцца, пасталець. Пацішнеіць ніхай, тады й гаварыць будзім. Падрастуць — пацішнеюць вачапоры.
Пацьмяк — тоўсценькі, мяканькі. Такі пацьмячок, аж па ср.чцы пашлёпаць хочацца.
Пачопка — вяроўчына з пятлёю, з дапамогаю якой калыхалі падвешаную пад столлю калыску-зыбку, звычайна нагой. Матка начэй недаспала, з пачопкі нагі не вынімала.
Пачулець — набрацца моцы, падужэць. Хай падрасцець, пачулеіць троху.
Пачэпка — аборынка, скураток, чым пуга прывязваецца да пугаўя. Пачэпка гнілая была ўжо, і пуга згубілася, адно пугаўё асталося.
Пашлапень — нягеглы, недалужны. Пашлапень зачапіўся за пень, пень стаіць, а пашлапень ляжыць.
Пашлыпацца — пахадзіць, пацялёпкацца. Па вадзе пашлыпалася-пашлыпалася й захварэла.
Паяс — пояс, паясніца. Вада па паяс, усё стаіць як мора, зарасло, сіня й сіня.
Пекліцца — мучацца; яшчэ — цяжка працаваць (як у пекле). Як жа ён пекліцца са сваёй хваробай. Цэлы век пеклюся, свету белага ня віджу.
Пекліць — аддаваць набытае цяжкой працай. Матка як вол робіць і на дачку ўсё пекліць.
Перабаразніць — перашкодзіць, перабіць думку, гаворку. Пра што гэта я казала? — перабаразніў ты мне думку, сваіх тры грошы ўторкнуў.
90 👁