Паўхір — пухір, пухліна. Нацёр рукі старой пілой — паўхір ускочыў. Паўхір не пытаіцца, дзе яму ўскочыць.
Паўцагелак — палова цагліны. Грубку з паўцагелкаў склалі, алі цэгла была старая, добрая.
Паўшабэлак — падлетак (кепліва). Гэны паўшабэлак ўжо ў дзецюкі дзярэцца.
Пахаблюха — непрыстойная показка. Ты мне гэткую пахаблюху пры дзецях не гавары.
Пахавацца — памерці. Многа ўвосень старых пахаваліся, паўміралі.
Пахадзень — венік, якім мятуць на хаду. Малец пахадлівы, як пахадзень.
Пахадзіцца — пакрыцца. Дала за казла тры рублі, і каза мая пахадзілася.
Пахадушкі — клопат, хаданіна. Чалавек у пахадушках, дык час неўзаметку праходзіць.
Пахаладацца — выйсці з душнага (з лазні, з танцаў) памяшкання на свежае паветра. Выйдзі ў прылазнік пахаладацца.
Пахаплівы — жвавы, увішны. Пахаплівы, як агонь, у яго скрозь гарыць.
Пахапунькі — успомненае ці раптам прыдуманае. З яго пахапунькі сыпяцца, як з дзюравага меха.
Пахлябала — рэдкая страва. Памачы хлеб у сала й дай кошцы, а то што ей тое пахлябала.
Пахнючы — пахучы. Кроп такі пахнючы, на ўвесь гарод чуваць.
Паходнік — падарожнік, вандроўнік, хто ў паходы ходзіць. Нейкія людзі хадзілі, можа, якія паходнікі.
81 👁