Нікаць — дападаць, шныпарыць. Так і нікае па кутках, каб дзе што вынюхаць.
Ніўё — жніўё, лугавіна. Яно па ніўю жатае, там не касілі.
Нішцяк — нішто сабе, добра. І ў бедных гасцях жывату нішцяк. А ён нішцяк хату паставіў.
Ніякі — кепскі, шкодны. Малец ейны такі ўжо ніякі, толькі шкоды й пілнуецца.
Новіна — ежа новага ўраджаю. Сягоння на вячэру новіна. Новая новіна на старое бруха.
Нораст — нераст. Рыба на нораст ідзець. (Так і хочацца патлумачыць — на рост.)
Норат — нерат. Норат трэба ўмець паставіць, каб рыба ў яго пашла.
Носкае — моцнае (пра вопратку). Носкае носіва, надоўга хваціць.
Нотны — манерны. Яна паненка нотная — без хвігі не да носа.
Нудзіцца — сумаваць. Парасё, адсаджанае ад свінні, нудзіцца.
Нура — нара, яміна. Мышына ў нуру, і кату насс.ру. Лісіца шусь у нуру — і хвастом накрылася. (Ныркі недзе блізка, а таксама ўнурыцца, унурыць галаву,ануры, заканурак.)
Нэдны — замораны, саслаблы, занудлівы. Ня столькі бедны, колькі нэдны. (Відаць, ад нэндзы.)
Нюшок — узятая ў тры пальцы мука, соль, крупы, шчопаць. Солі адзін нюшок, і досіць.
Нявогледдзю — хутка, не азіраючыся. Ваўчыца як ляснула зубамі, той ходу, ляцеў нявогліддзю.
85 👁