Напраўду — сапраўды. А Стахван і напраўду сабраўся з'ехаць адсюль.
Напуціць — наставіць; яшчэ — нацкаваць. Хоць ты яго напуць, а то нікога ня слухаіцца. Сабаку напуцяць, дык свайго можаць узяць.
Напушчонік — хто напускаецца, чапляецца. Што ты да мяне, напушчонік, чэпішся?
Напытаць — даведацца. Хадзіла ў сяло напытаць, можа, дзе хату прадаюць.
Наразуміць — навучыць, падказаць. Нехта наразуміў яе напісаць.
Нараснік — кустоўе, зараснік. Усё зарасло гэтым нараснікам — не прайсці.
Нараток — сплеценая з вялікімі вочкамі торба, куды клалі каню сена (аброк). На чужы раток не накінеш нараток.
Нарва — няпрошаны чалавек, нахабнік. Нарвецца нейкая нарва — і кукуй.
Нарок — нараканне, дакаранне. Хоць бы нарок які быў, усё малако прынялі.
Нарошч — паўтор, заход, раз. Як Салівея хавалі, хаўтуры ігралі ў два нарошчы.
Нарэдчас — зрэдку. Нарэдчас дык і добра троху выпіць, думкі перамяніць. Хоць нарэдчас згадзіцца ягоная помач.
Насатка — насоўка. Хоць насаткай вытрыся.
Наследаваць — наслядзіць, пакінуць сляды. Толькі падлогу памыла, а ён раз — і наследаваў.
Насоў — апранаха, халат. У мяне насавоў балесь ведаіць колькі.
Насоўма — нахабна, жывасіллю. Ніхто яго ня просіць, а ён сам насоўма лезіць.
73 👁