Старонка 101
◀ / 390 ▶
Наперакось — коса, няроўна. Дзверыну павесілі наперакось, дык яна й не зачыняецца. Наперасцігі — абгонкі, перагонкі. І пашлі наперасцігі — хто каго. Напіндурыцца — апрануцца, прыбрацца вычварна, крыкліва. Любіць напіндурыцца, каб усе на яе глядзелі ды зайздросцілі. Напірыцца — адказаць, уставіць слова, адгаварыцца. І напірыцца ня дась, сам гаворыць, сам слухаіць. Напірыць — падбухторыць. Як напірыць яго, дык ён на ўсіх кідаецца. Напіта — насцеж. У хаце каб душа, дзверы напіта. Напіцерыцца — набрацца рускіх словаў, старацца гаварыць па-руску ( пра таго, хто ў Піцеры пабываў). Напіцерыўся ў горадзі й ламаіць язык, свайго забываецца. Напіціць — падахвоціць. Напіцілі яго хлопцы, ён і згадзіўся. Напіцярыцца — прыбрацца, сабрацца (ад Піцера). Напіцярылася ўжо на гулі, скура на ей гарыць. Напіцярыць — падбухторыць, падгаварыць (ад Піцера). Напіцярылі яго, ён і даў волю кулакам. Напляўдурыць — нагаварыць абы-чаго, нахлусіць, затлуміць галаву. Напляўдурыла, напляла мех з торбачкай, толькі яе й бачылі. Напоўніцу — на ўвесь рот есці, скубсці. Сваё есь як не сваімі зубамі, а чужое — напоўніцу. Выгнала карову раней — напоўніцу скубець атаву. Напрасоў — па цаліку, уцэла. Напрасоў пойдзіш па веснавым снезі — будзіш правалівацца.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 390 ▶