Найсціся — прыстаць у прымакі; яшчэ — нарадзіць. I найшоўся к ей дзед, крывы Віннік. У яе ўжо дзяўчынка найшлася без яго.
Накамшыць, накомшыць — напячы многа. Накамшыла бліноў на ўсіх едуноў.
Накерпаць — наперабіраць бульбы, нагрэсці. Трошку накерпала бульбы на вячэру.
Налецце, налета — наступны год. Будзем жыць сёлета, а да налецця ці дажывём. Вып'ем тут, пакуль мы тут, а налета Бог ведаіць, дзе мы будзім.
Налечыць — паправіць здароўе. Ездзіла ў Віцебск, дык там троху налечылі.
Налле — няпрошаныя, нахабныя. I адкуль толькі налля нанясло?
Налюбкі — на выбар, што падабаецца (што люба). Бяры налюбкі з усяго каша.
Налюдзіцца — набрацца добрых манераў, абчасацца каля людзей; яшчэ — прычапурыцца. Па свеці паездзіў, дык і налюдзіўся. Быў растрахайла, а цяпер, глядзі ты, як налюдзіўся.
Намерыць — намерыцца, наважыцца. Куды намерыла, туды й ідзець.
Нападоймішча — як падняць. Малы нападоймішча, дужы вырасціць.
Нападрост — навырост, з запасам. Малым трэба ўсё шыць нападрост, скора ўсё робіцца кароткая.
Напаспытак — проба ежы, пітва, каштаванне. Узяў кавалачак сыру напаспытак, каб рассмакаваць, ці спадабаіцца. Вазьмі хоць напаспытак, а там асмакуешся.
Напатканец — сустрэчны. Ішла полем, і напатканцу таму дарогу паказала.
76 👁