Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2013). Р. І. Барадулін

 ◀  / 390  ▶ 
С1&4ЛМлЛХМ1/ ■ fvlуўЛЛЛіАЛ/ іЛКЛХлЛКАА/ Мова тады родная, калі яна пачута ад маці, калі кожнае слова сагрэта сэрцам матчыным, калі кожны гук матчынай мовы з-пад матулінага сэрца. Мама перадала мне найвялікшы дар - мову нашую крывіцкую з вушацкай падсветкай, з вушацкім гірысмакам. Мова Вушаччыны сягае ад паганскіх каранёў i да біблейскага неба. Мова Вушаччыны праветраная скразнякамі часінаў, пакумленая з мовамі суседзяў. Мова Вушаччыны ўвабрала ў сябе й задуменнасць незлічоных азёраў, i развагу бароў, i шчырасрэбраны позван крыніцаў, які выпраўляюць у свет упаўнелыя рэкі й рачулкі. У мове нашай хапае й цнатлівага, й скаромнага. Вушацкія не дужа падкія на эўфімізмы, любяць называць усё сваімі імёнамі. Гэта паганская традыцыя, у якой чысціня бачання свету. Вушацкі словазбор - спроба сабраць за адным бяседным сталом хоць крышачку непераўзыдзенага шматгалосся роднае мне зямлі, шматгалосся, якое, на жаль, пачынае глухнуць. Мова прыкладаў i запісаў набліжана да вушацкага вымаўлення. Калі запрашаў вушацкія словы на паперу, мне чуўся голас мамы Куліны, галасы маіх крэўных i блізкіх. Гэта й сустрэча, i развітанне. Гэта мой паклон да зямлі тым, хто пялегваў праз вякі нашае самабытнае слова. Дзякуй табе, мама
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

fvlу^ллліал, fvlуўллліалі, ілклхллкааі
23 👁
 ◀  / 390  ▶