Дзякуй вам, мае родныя вушацкія людзі, якія не выракліся свайго! 3 мяне, Як камяні з зямлі, Вушацкія выходзяць словы. Яны ў мяне ўвайшлі Змалі, Каб іх ні ўроцы не ўзялі, Снягі не замялі, Дубровы 3 сабою словы не звялі У свой апошні шлях, Калі Іх зводзіць пачалі на дровы. Гудуць, нібы pai ў вуллі, Вядуць, як дома, перазовы, Ідуць раллёй, як жураўлі. Яны ратаі й кавалі, I хадакі ад мамы Словы Вушацкія. Іх кожны крок Мой бачыць слых, Мой чуе зрок
25 👁