Цераблічы. Свіней бачыў две стадзі. Старажоўцы. Цэлэ стадо полецело вороб'ёў. Луткі.
СТАІЦЦА зак. Прыціхнуць, змоўкнуць. У п'яць часоў стаіцца дзіця, да засну. Цераблічы. Ек палец опух пусціў, то, відаць, стаіцца. Кароцічы. Ціхо як, стаілосо усе перэд дожджэм. Пагост.
СТАЙЛО н. Неагароджанае месца на папасе, дзе адпачывае ўдзень жывёла. Ек товар на стайло, то ву домоў. Старажоўцы. Загоняй товар на стайло. М. Малешава. Стаянка. Коло рэчкі стайло було у цыганоў. Хачэнь.
СТАЙЛОВАЦЦА незак. Стаяць на стойле. Стайлуецца товар коло берэлозу. Запясочча.
СТАЙЛОВАЦЬ зак. Вытаптаць. Там мо ўжэ коні стайловалі город. М. Малешава. Стайловалі, на стойлі ні зеліночкі! Пагост.
СТАЙНЯ ж. Стайня. Да поставіш коня ў стайню стояці (з песні). Сямурадцы.
СТАКАН, ШТАКАН м. Стакан. Тураў.
Вымаўляць штакан зараз тураўцы пазбягаюць, але раней такое вымаўленне было пашырана.
СТАЛКА ж. Частка, столка ў вяроўцы. Тры сталкі уместо скруціш, і волока. Сямігосцічы. Частка, круг каўбасы. Дзесяць сталок коўбас зробіла. Сямігосцічы. Частка складзенай вяроўкі. Зложы, бабо, вероўку у дзве сталкі, я буду сено ложыць. Пагост.
СТАЛОВАЦЬ зак. Стайлаваць, вытаптаць. Скот ворваўса і сталоваў город. Рэмель.
СТАЛЬ ж. Частка, столка. Маці ручнік, бувало, згорне у дзве сталі да і ўдарыць свого дзіцяці. Мачуль.
СТАН м. Стан, пояс (талія). А гэта бра дзеўка у плечах і ў стану спрытнейша! Хачэнь. Шылі світкі з заборамі ў стану. Луткі. Стаянка, шалаш у полі, у лесе для адпачынку. Альшаны.
СТАНОВІЦЦА незак. Станавіцца. Ек станоўляцца аўтобусы на пором, то вон потанае. Хачэнь. Пакрыцца ільдом. Не можна достацца до Жытковіч, ек становіцца рэка. Дварэц.
СТАНОВІЦЬ незак. Ставіць. Снопу становяць у кучкі, шоб просыхалі. Старажоўцы.
СТАНОВІШЧЭ н. Стаянка. Тоўсты дуб буў, там у іх навек становішчэ було. Луткі. Му косім, а Пушок на становішчы лежыць, сорок одгоняе. В. Малешава.
СТАНОК м. Стаянка, шалаш у лесе, на лузе. Зра
78 👁