Старонка 96
◀ / 425 ▶
зу станка зробілі, а далей землянку. Хотамель. 2. Стойла для каня ў хляве. Станкі у конюшні, у іх коні стояць. Запясочча. 3. Прыстасаванне або прылада. Запясочча. СТАРА прым. ж. Свякруха, жонка сталых гадоў, старая. А стара напала на старого, а нашчо ты даў. Дварэц. СТАРАТЛІВУ прым. Старанны. Вон такі старатліву, усе зробіц. Запясочча. Дзе булі людзі старатлівуе, там було. Аздамічы. СТАРАЦЦА незак. Старацца. Стараесса прыціснуць ік собе. Луткі. А ек зожнуць, то стараюцца скорэй на семена. Старажоўцы. СТАРОБУТНЫ прым. Старажытны. Вы пішэце старобутные слова. В. Малешава. СТАРОВАЦЬ незак. Весці размовы, гутарыць. Зобраліса да старуем тут. Мачуль. СТАРОДЗЕРЭВІЦА ж. Стары лес. Аздамічы. СТАРОДЗЕРЭЎЕ н. Тое ж. Там стародзерэўе було, не то шчо цепер. Цераблічы. Лес тоўсты да здорову, стародзерэўе. Пагост. СТАРОЖЫТОЧНЫ прым. Старажытны. Старожыточные слова. Чэрнічы. СТАРОКОРЫ прым. З застарэлай карой. Старокорэ дзерэво. Сямігосцічы. СТАРОЛЕСІЦА ж. Стары лес. Шчэ хата здорова, то старолесіца. Альшаны. СТАРОПОЛІЦА ж. Даўняе поле. На старополіцы посеялі картоплі, то духом порослі. Хачэнь. СТАРОСЦЬ ж. Старасць. Не дай божэ под старосць товар пасці да дзеці гледзець (прымаўка). Цераблічы. Старыя людзі. Е старосць, шчо чуе і бачыць шчэ. Верасніца. СТАРЦОВАЦЬ незак. Жабраваць. Колісь було, ёжэлі нема на чом жыць, то старцуй. Старажоўцы. СТАРЦЭВОД м. Павадыр у жабрака. Ты старцэвод хромы! Дварэц. СТАРЧ м. Стырчак. Аздамічы. СТАРЧАНКА ж. Жабрачка. Вона свой век старчанка була. В. Малешава. Одзеласа, ек старчанка, не можно вуйці. Старажоўцы. СТАРЧАЦЬ незак. Хапаць, быць дастаткова. Ужэ мне старчыць, не хочу болей. Альшаны. СТАРЧАЦЬ незак. Жабраваць, прасіць, маліць. Хадзілі усе да старчалі, шчоб коня далі. Чэрнічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 425 ▶