ССТУПАЦЦА незак. Саступацца. Не сступаецца з дорогі. Цераблічы.
ССТУПІЦЦА зак. Саступіцца. Абу с поля сступіласа, вон той дзесяток і обернуўса. Жэня, сступіс, дай вечэру варыць! М. Малешава. Дай жабе рогі, то не сступіцца з дорогі. Аздамічы.
ССУКАЦЬ зак. Ссукаць. Іс пражы ссучуць — это мотуз. Запясочча.
ССУНУЦЦА зак. Ссунуцца. Бабка с полукошком ссунуласа з воза. Сямурадцы. Ссунулосо сено з воза. Пагост.
ССУНУЦЬ зак. Ссунуць. Ссунулі жыто у ворох. Хачэнь.
ССУПОНІЦЬ зак. Сцягнуць супоняй. Любавічы.
ССЫНІЦЬ зак. Моцна ўдарыць. Я цебе ек ссыню разоў два по мордзі! Цераблічы.
ССЫПАЦЦА зак. Спасці. Ссыпаліса ніткі с клубка. Сямурадцы.
ССЫПАЦЬ зак. 1. Ссыпаць. Ссыпала картоплі ў хаці. Сямурадцы. 2. Зрабіць разору паміж градак. Ссыпала граду — построіла розору хорошу. Луткі.
ССЫХАЦЦА незак. Ссыхацца. Ток ссыхаўса і буў цвёрды. В. Малешава.
ССЮЛЬ, ССЮЛЯ прысл. Адсюль. Надзя ссюль. Любавічы. Вон вуехаў ссюля. Хачэнь.
СТАВАЦЬ незак. △ Не ставаць. Не хапаць. Сокоў не стае у земле, то й не родзіць. Запясочча. Мне ўжэ сілы не стае. Там жа.
СТАВЕНЬ м. Штандара. Стаўні закопваюцца зроўне з землею, а на іх кладуцца подрубы. Мачуль.
СТАВОК м. Воз без колаў. Хотамель. Прыстасаванне на станінах у ставах. Бярэжцы. Рышт для насаджвання вашчыны у вуллі. Мачуль. Памянш. ставочок. Ставочок на чотыры сцельнічкі у голове вулья вешаюць. Цераблічы.
СТАДНІК м. Бугай. Мачуль.
СТАДНІЦА ж. Свінаматка, якая з'яўляецца важаком у табуне свіней. Стадніцу дзержы, то мацімеш і плод і сало. Старажоўцы.
СТАДНІЦА ж. Выгараджаны загон для жывёлы на папасе. Аздамічы.
СТАДО н. Стада. Я заберу тэ гусеня з вашого стада.
78 👁