СПУТАЦЬ зак. Спутаць. На ноч коней спутаюць, шчоб абу-куды не пошлі. Верасніца.
СПУТАЦЬ зак. Спытаць. Мо кого спутаемо, як тэ було колісь. В. Малешава.
СПУХАЦЬ незак. Успухаць. От вонэ сейчас спухае. Запясочча.
СПУХКВАЦЬ незак. Успыхваць. Спухквая с краю, да не горыць. Пагост.
СПУХНУЦЬ зак. Апухнуць. Спухло горло, і собака подох. Луткі.
СПУХОВАТЫ прым. Адхонны. Аздамічы.
СП'ЯНУ прысл. У п'яным стане. Сп'яну розліў воду. Аздамічы.
СП'ЯЦЦА зак. Узняцца. Хлопец абы ужэ сп'яўса, дай бацьку ужэ помогае. Дварэц.
СРОДЗІЧЫ мн. Родныя. Там нашы сродзічы жывуць. Любавічы.
СРОК м. Тэрмін. Ей срок оцёльвацца. М. Малешава.
СРОДКІ мн. Сродкі. Маеш сродкі, то вучыса. Дварэц.
СРЭДСТВО н. Сродак. Е срэцство, шо воды можно достаць. Кароцічы.
ССАДЖВАЦЬ незак. Ссаджваць. Напраўду, а ее ссаджвалі вероўкою. Рабіць больш шчыльным. Кароцічы.
ССАДЗІЦЬ зак. Ссадзіць. Ссадзі дзіця. Пагост. Зрабіць больш шчыльным. Колком ссадзіць плецень, шчо і вецёр не продуне. Цераблічы. Падняць і пасадзіць. Ссадзіць на лісапета мешок і прэ. Запясочча.
ССАЦЬ незак. Ссаць. Шо ты ела, шо така замурзана? Дзюдзіка ссала? (жарт). Сямігосцічы. Булі случаі, шо вуж ссаў корову. Мачуль.
ССЕДАНЫ прым. Скіслы (пра малако). Сседанэ молоко не ворушы, хай стоіць. Луткі.
ССЕКАЦЬ незак. Ссякаць. Голоўкі ссекаемо, а кочаны остаюцца. Хотамель.
ССЕКАЦЬ незак. Смаркацца. Ссекаю соплі етые, а воны цекуць! Пагост.
ССЕКЦІ зак. Ссячы. Пошла ссекці зелье на огородзі. Хачэнь.
ССЕСЦІСА зак. Скіснуць (пра малако). Я постаўлю, хай воно ссядзецца, да сметана будзе. Бярэжцы.
75 👁