Старонка 92
◀ / 425 ▶
пуду ему этэ зробілосо. Луткі. Напнула кожуха, хочэ спужаці. Пагост. СПУЛІЦЬ зак. Украсці. Ідзе далёко да там шчо спуліць. В. Малешава. СПУЛЬЧЫВУ прым. Запальчывы. Вон вельмо спульчыву, скажы не так, то вон тобе усыпле. Луткі. СПУН м. Супын, супакой. Коб на іх не було спуну, то воны б обіралі. Пагост. СПУНІЦЬ зак. Спыніць, суняць. Спуні коней, злезу з воза! Пагост. СПУНЯЦЬ незак. Спыняць, стрымліваць, сунімаць. Цепер бацькі не спуняюць дзецей. Запясочча. СПУСКАЛКА, СПУСКАНКА, СПУСКАЎКА ж. Горка для катання зімой. Зробяць спускалку да катаюцца на самотужках. Запясочча. Спускалка з горы, а коўзалка на лёду. Луткі. Спусканка. Хачэнь. Спускаўка. Луткі. СПУСКАЦЦА незак. З'язджаць, сходзіць або злазіць уніз. Пошлі на коўзалку, будом спускацца. Крэмна. СПУСКАЦЬ незак. 1. Спускаць. Я оттуля да злезла, а Анэля, то вероўкою спускалі. Мачуль. 2. Скідаць (пра рогі, зубы). Лось спускае рогі весною. Мачуль. Корова молода зубу спускае да плохо есь. Запясочча. СПУСКОВАТЫ, СПУСНОВАТЫ, СПУСКУЛОВАТЫ прым. Адхонны. Спусковаты берэг у рэкі. Верасніца. Спусковаты нос, прамы. В. Малешава. Спусноваты. Аздамічы. Спускуловаты. Запясочча. СПУСТ м. 1. Вялікі гэбель. Спустом спускалі дно, ек лотку робілі. Сямігосцічы. 2. Насціл для сцёку вады пад плацінай вадзяных млыноў. Просто ек у спусці сокочэ вода. Сямігосцічы. СПУСТОВАЦЬ зак. Вынішчыць, зрабіць пусткай. Лес спустовалі там. Велямічы. Худоба спустуе усе на свеці. Альшаны. СПУСТОШЫЦЬ зак. Апустошыць. У город улезлі да усе спустошылі. М. Малешава. СПУСЦІЦЬ зак. 1. Упусціць. Спусціў язя. Спусціла ведро ў колодзезь і не достану. Запясочча. 2. Спусціць. Ту воду со жлукта спусцімо і оно прэе (пра бялізну). Луткі. Спусціць кроў ему бояцца, а п'еўгі за ёго не беруцца. Хачэнь. 3. Зменшыць. Усе-такі, дзёду, трэ спусціць за корову. М. Малешава. 4. Прыпусціць, падагнаць. Аздамічы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 425 ▶