СПРОСОНКУ прысл. Спрасонку. Спросонку на печэ заблудзіласа! Аздамічы.
СПРОСТАЦЬ зак. Зраўняцца. Так вона не вельмі на роботу, а на казкі ніхто з ею не спростае. Луткі.
СПРУЦІЦЦА зак. Апруцянець (памерці). Ек спруціўса, то і ховай. Мачуль.
СПРЫТНЕЦКІ прым. экспр. Вельмі спрытны. Вельмі спрытнецка жонка була! Хачэнь.
СПРЫТНО прысл. Спрытна, лоўка. Ой, спрытно пошоў! Сямурадцы. Не колывайса, а ідзі спрытно. Мачуль.
СПРЫТНОСЦЬ ж. Спрытнасць, лоўкасць. У мене е шчэ спрытносць! Хотамель.
СПРЫТНУХА ж. Спрытная, лоўкая, здатная, удалая жанчына. Спрытнуха молодзіца тая, усе горыць у её! Верасніца.
СПРЫТНЫ прым. Спрытны, лоўкі, здатны. Ты ж тожэ спрытна дзеўка! Хачэнь. Шчэ той дзед спрытны, онё побег! Сямігосцічы.
СПРЫТНЯК м. Спрытны, лоўкі чалавек. Ото ж спрытняк, поехаў — і устроіўса! Мачуль.
СПРЫШЧЫЦЬ зак. Спапяліць. По злобе мне гумно спрышчылі! Альшаны.
СПРЭБА ж. Спроба. На спрэбу так наліў мне горэлкі, то я і попомучыўса! М. Малешава.
СПРЭБОВАЦЬ незак. Запытваць. Спрэбоваў тое сахарное, да чуць не дойшоў, отрута! Пагост.
СПРЭЧАЦЦА зак. Спрачацца. Ты будзеш ешчэ со мной спрэчацца! Дварэц.
СПУГ м. Спалох. Ему от спугу зробілосо, вон спужаўса, шэсь год попострадаў! Запясочча. От було нам у войну спугу! Дварэц.
СПУДЗІЦЦА зак. Спалохацца і пабегчы. Спудзіліса волы, да на Рыччу! В. Малешава.
СПУДЗІЦЬ зак. Спудзіць, спалохаць. Спудзіў звера, да той потрошчыўса по корчох. Пагост.
СПУЖАНЫ прым. Спалоханы. Мое дзіця спужанэ, да хворэе. Тураў.
СПУЖАЦЦА зак. Спалохацца. Спужаўса, шо і шапка на голове вуросла. Старажоўцы. Спужаласа, шо во зара ногі дрыжаць. Азяраны. І зацело мне ажны, спужаласа гэтак! Дварэц.
СПУЖАЦЬ зак. Спалохаць. Воны його спужалі і с
77 👁