Старонка 90
◀ / 425 ▶
цы грошы? Старажоўцы. 2. Набыць. Трэба і возіка справіць. Хільчыцы. Трэ шчэ чоботы як мне справіць. Пагост. 3. Выправіць. Справілі ногу трохі, а раней накульгвала. Хачэнь. СПРАГАЦЦА незак. Спрэгвацца. Спрагаліса удвох коньмі ораць. Тураў. Спрэгацца. Дварэц. СПРАГЦІ зак. Запрэгчы разам. Дзве корові спраглі у плуг. Пагост. 2. Спрэгчы. Спрагла сала сковороду. Пагост. СПРАГЦІСА зак. Запрэгчы разам. У вас е конь, мы спрагомса удвох і пашом. Пагост. 2. Спрэгчыся. Току нацекло з сала, спрэглосо. Пагост. СПРАДВАЦЦА незак. Сцірацца пры прадзенні. Палцы спрадваюцца, роўчакі, кроў ідзе. Хачэнь. СПРАКОВЕЧНО прысл. Спрадвечна. Спраковечно гэттыка болото було — тут тобе і мох, і грыб, і ягода, да осушку зробілі, да пропало. Пагост. СПРАКОВЕЧНЫ прым. Спрадвечны. Запясочча. СПРАКОЛІСЬНІ прым. Вельмі даўні. Колісьне-спраколісьне гэтэ! Запясочча. Спраколісня ета капліца. Пагост. СПРАСЦІ зак. Спрасці. Ты сколько спрала мучок? Дзве? Сямігосцічы. СПРАЎДЗІЦЦА зак. Спраўдзіцца. Усе спраўдзілосо, шчо мацер казала. М. Малешава. СПРАЎДЗІЦЬ зак. Спраўдзіць. Сон не спраўдзіў, не пошла за ёго. Тураў. СПРАЎЛЯЦЬ незак. 1. Спаганяць. Ты позычыў грошы, то ідзі спраўляй. В. Малешава. Прыеждаў спраўляць податкі колісь. Цераблічы. 2. Рабіць, арганізоўваць. Жывуць у городзі, а веселля ім бацькі тут спраўляюць. Пагост. СПРАЎНО прысл. Зручна, да ладу. У нас спраўно, хорошэ коло лесу. Цераблічы. На лаві спраўно біць мух. Луткі. СПРАЎНЫ прым. Здатны, прыдатны, лоўкі. На казкі вон спраўны. Кароцічы. Корова спраўнейша, у которой ногі доўгіе і шыя доўгая, а колі хвост доўгі, то молока много дае. В. Малешава. Такі буў коцік спраўны! Аздамічы. СПРОДАЦЬ зак. Прадаць. А сын прыедзе да спродае усе да собе грошы заберэ. Запясочча.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 425 ▶