Старонка 59
◀ / 425 ▶
пальцу, дак вон не слухаецца, не гоіцца. М. Малешава. Слухаецца, ек прыказваю. Пагост. СЛУХАЦЬ незак. Слухаць. Таку да гэтаку маць — слухаць не можно! Запясочча. Вон тобе наговорыць, коб толькі слухаў. Пагост. СЛУЧАЕМ прысл. Пры выпадку. А вон мо і не достаўся случаем, вода веліка. Старажоўцы. Случаем не бачыў хлопчака мого ў сілезі? Пагост. СЛУЧАЙ м. Выпадак, здарэнне. Пры случаі можэш сказаць ему. Сямігосцічы. Такіе случаі буваюць. Там жа. Згорэло гумно — это буў случай. Старажоўцы. Ну, Яўрым, ек такі случай, на здороўе пользуйса дровамі. Цераблічы. СЛУШКА ж. Чутка. Е слушка, шо начальство меняцца будзе. Запясочча. У нас такое слушкі не було. Цераблічы. СЛЮДА ж. Жылка для вуды. На плотку тонка трэ слюда. Пагост. СЛЮЗ м. Слізь. У слюзў лінок. В. Малешава. Слюз змыў у колодзежы. Кароцічы. 2. Шлюз. Проці Погоста на Сцвізі слюз. Пагост. СЛЮЗКІ прым. Слізкі. Альшаны. СЛЮСАК м. Язычок у клямцы. Запясочча. СЛЮТА ж. Слота. Куры ек почуюць еку слюту зімою, то ідуць у одрыну. Пагост. Дошч і снег, слюта кажуць, усе неяке, мокрэ. Мачуль. Слюта ідзе, неможно на двор вуйці. Старажоўцы. СЛЯКОЦЬ ж. Тое ж. Слякоць, хлюпота, а чоботы процёкаюць. Пагост. СМАГА ж. Смага. Смагі нагнало, піць хочу. М. Малешава. Смагі нагнало на губу. Бярэжцы. СМАГЛЫ прым. Смуглы. Смаглы, ек цыган, ее жэніх. Запясочча. Було ў мене чэцверо дзецей: два смаглые хлопцы і дзве белые дзёўкі. М. Малешава. А лось такі смаглы. Хачэнь. Грузіны чорные, смаглые. В. Малешава. СМАЖОНІКІ мн. Смажаная бульба. У макотрыку смажонікі ў печы. М. Малешава. Звараныя ў мундзірах картоплі чысцяць, порэжуць на кусочкі, засмажаць сало с сметаною, поліваюць іх і ставяць у печ — то й смажонікі. Там жа. СМАЖОНКІ мн. Тое ж. Смажонкі робім — лупленые картоплі смажом. Кароцічы. СМАЖОНЦЫ мн. Тое ж. Луткі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 425 ▶