СМАЖОНЫ прым. Смажаны. Там нас частовалі гускамі смажонымі. Пагост.
СМАЖЫЦЦА незак. Смажыцца. Ужэ смажацца ладкі ў печэ, ужэ можна вуймаць, а то подгораць. Пагост.
СМАЖЫЦЬ незак. Смажыць, пражыць. Крышаны трэба смажыць. Луткі. На колочок сало да смажыць над огнем. Пагост.
СМАК м. Смак. Ек зогніе віноград, то нема смаку ніякого. В. Малешава. Шо ў той горэлцы смак? Огнём печэ! Верасніца. Ні ў якой рыбі нема такого смаку, ек у ліна. Пагост. Дзе нема крыве, там нема й смаку (прымаўка). Сямігосцічы.
СМАКАТКІ мн. Прысмакі. Однымі картоплямі, а не смакаткамі вугодаваліса. Хачэнь.
СМАКОВАЦЬ незак. Смакаваць. Смакуюць дзеці ягоды, шо нема рады. Запясочча. Света есць, а я смокую. Аздамічы.
СМАКОСЦЬ ж. Прысмакі. От ласы дзед на ту смакосць, солодосць. Цераблічы.
СМАКОТА ж. Смаката. Понаедаюцца смакоты тые дзеці. Сямурадцы. Сама лепша смакота мне, абу коб только курэніе було. Луткі. Така смакота, шо не одорваць од рота (прымаўка). Старажоўцы.
СМАКОТКІ мн. Прысмакі. Вон цыбулькі і хлебца з'есць, ніякіх смакоткой ему не трэба. Луткі. Вон прывезе пшэніцы, а вона будзе продаваць той хлеб на смокоткі. Сямігосцічы.
СМАКОЦЬЕ н. экспр. Смак. У нас картоплі — смакоцье! Старажоўцы. Смакоцьё. Запясочча. Смакоцье ладкі, не от'есціса. Пагост.
СМАЛЕЦ, ШМАЛЕЦ м. 1. Нагар у люльцы, муштуку. Ой, гадзіна боіцца этого смальцу! Луткі. Вуж велмо боіцца того шмальцу. Аздамічы. 2. Ператопленае сала. Кароцічы.
СМАЛІЦЬ зак. 1. Смаліць. Чоловек кабана смаліць. Сямурадцы. Ужэ не до поросят, колі свінью смаляць (прымаўка). Запясочча. 2 перан. Курыць. Вон бес конца смаліць табак. Аздамічы.
СМАЛЬНУЦЬ зак. экспр. Стукнуць. Под вухо смальнуў ему. Запясочча.
СМАЧНЕЗНЫ прым. Вельмі смачны. Смачнезна маслёнка, шчэ е? Пагост.
90 👁