СЛОЁВАТЫ прым. Слаісты. Ясень — слоёватэ дзерэво. М. Малешава.
СЛОЖЭНЬЕ н. Склад. Сложэнье хорошэ на віду ў хлопца. Хачэнь.
СЛОЙ м. Слой. Слоямі отколваецца дзерэво. Хільчыцы. Памянш. слойчык. Есцека слойчыкі такіе ў дзерэві. В. Малешава.
СЛОІК м. Слоік. У лодысцы молоко і ў слоіку. Запясочча. Памянш. слойчык. Прынесі мне слойчык молока, я даўно не піла его. М. Малешава.
СЛОКОТ м. Ласкатанне. Запясочча.
СЛОКОТАЦЬ незак. Ласкатаць. Не трэбо мене слокотаць. Запясочча.
СЛОН м. Услон. Дзеці посядуць верхом на слон, дай ездзяць. М. Малешава. За слон і за он того стола восем рублей заплаціла Матруна. Дварэц. Слон коло стола е. Хотамель. Скідай штаны, ложыс на слон. Кароцічы. Памянш. слончык. Сямігосцічы.
СЛОНЕЧНІК м. Сланечнік. На веснянку едуць з семенамі, слонечніку навезуць. В. Малешава. З слонечніку ў нас не чавілі олею. Кароцічы.
СЛОНКА ж. Слонка. Выежджаем на слонкі на цягу, воны там вэчэром шнуруюць. Мачуль.
СЛОНОК м. Услон. Зробіў бу ты, стары, слонок, шоб було на шо вёдра з водою ставіць. Пагост. Ось, я собе слонка знайшла. Цераблічы. Памянш. слоночок. Сяду на слоночку і подаю корову. Луткі.
СЛОТА, СЛЁТА ж. Слота. Прывезаласа, бы слота. Альпень. Ек такі снег і дошч, то говораць слёта. Там жа.
СЛУДВА ж. Закалец у хлебе. Нічогі хлеб, але седзіць слудвою. Сямігосцічы. Земля, ек слудва. Запясочча. 2 перан. Шчыльны, спрасаваны іл. Слудва у берэгу рэкі, чорна-чорна, вода не смувае. Чэрнічы.
СЛУЖЫЦЦА незак. Праводзіцца (пра набажэнства). У той цэркві раз у год служылосо. Запясочча.
СЛУЖЫЦЬ незак. Служыць. Раз пошоў у армію, надо служыць. Бярэжцы. Я служыла там колісь наймічкою, у Вольгемле. Кароцічы. Дасі мне коня — я буду ў цебе год служыць. В. Малешава.
СЛУКА ж. Слонка. По звуку слуку ўзнаюць. Запясочча.
СЛУХАЦЦА незак. Слухацца. Я прылепвала к
83 👁