СЛІЗОТА ж. Слізгота. Слізота, упасці можны. Аздамічы. Дошч нападае ды замэрзне, неможно выйті, така слізота. Альпень.
СЛІМАК м. Смоўж. Слімак на лісці. Альпень. Слімак. Запясочча.
СЛІМЕНЬ м. 1. Смоўж. Слімень жэ ліпучы. Запясочча. 2. Слівень. Побі на кускі сліменя, усе одно ворушыцца. Хачэнь. Слімень ек укусіць, то чоловек помрэ. Луткі. Нэвэлічкі, красненькі той слімень, злы. Мачуль.
СЛІНА ж. Сліна. Шо то з'еў, плуве сліна. Аздамічы. Не здумляйце, бо так сліну коўтаём. Старажоўцы. Сліна леціць з рота. Запясочча.
СЛІНІЦЬ незак. Слініць. Ек прадуць, да сліняць нітку. Запясочча.
СЛІНЬ ж. 1. Слізь. А на рыбі слінь. Запясочча. На лозе слінь, дзе оводы разводзяцца. Цераблічы. 2. Смоўж. На грыбу слінь. Запясочча.
СЛІНЬКО м. 1. Ёрш. Слінько ў нас кажуць на ерша. М. Малешава. Слінько, бу окунь, колючы. Там жа. 2. Слінявы чалавек. Луткі.
СЛІПАЦЬ незак. Хліпаць, хныкаць. Сліпала, сліпала, да оддала грошы. М. Малешава.
СЛІЎКА ж. Сліва (простая, дробная). Слівок — ек овечы хвост! (пра вялікае мноства сліў). Луткі.
СЛІШЧ м. Смоўж. Слішч на шчаверы седзіць. М. Малешава.
СЛІШЧЭ н. Сцелішча. На слішчэ на том лежыць мо месяц лён. Сямігосцічы. У нас слішчэ на попасі. Альпень.
СЛОБОДА ж. Свабода. Ужо слободзе онно шэйсят год. Тураў.
СЛОБОДНО прысл. Свабодна, вольна. Ой, у клубі цепер слободно, танцовалі, сколько хоцелі. М. Малешава.
СЛОБОДНЫ прым. Свабодны. Слободные, хлопцы, гуляйце. Пагост. Памянш. слободненькі. Слобонненькіе тухлі ў мене. В. Малешава.
СЛОВІНА ж. экспр. Слова. Век на его словіны абуекое не сказала. Запясочча.
СЛОВО н. Тое ж. У цебе слово не вурвеш. Запясочча. Я скажу, і слово мое с'ято. Хачэнь. О, колько ў нас такіх слоў! Старажоўцы. Шо на свеці найлегчэйшэ і найважнейшэ? (загадка). Слово (адгадка). Сямігосцічы.
78 👁