Курына слепота. Курыная слепата. Дзе сажу вусыпуць, то кажуць — не ступай там, бо курына слепота нападзе (павер'е). В. Малешава.
СЛЕПОЦЬКО м. экспр. Чалавек, які мае кепскі зрок. Ну і слепоцько, нічого не бачыць! Верасніца.
СЛЕПУ прым. 1. Сляпы. А тые слепые коты, то я іх гідуюса. М. Малешава. Колісь, казалі, тут жылі слепые одные. Знаменка. Чоловек слепуй буў. Хачэнь. Там шчэ одна е ў кварціры, слепа неяка. Старажоўцы. Колупаецца, ек слепу ў торбі (прымаўка). Старажоўцы. На слепэ око і поруш'е леціць (прыказка). Мачуль. Слепому дорогу покажы, а вон усербуно не бачыць (прымаўка). Сямурадцы. 2 перан. Вузкі, малы. Слепэ вушко ў іголцы. В. Малешава.
СЛЁЗ м. Струменьчык вады, які б'е з крыніцы. Дзе такі слёз воды дзёржыцца, то крыніца кажуць. Альгомель.
СЛЁЗКА ж. Пакаёвая расліна. Верасніца. △ Слёзкі божэй мацеры. Палявы гваздзік. Луткі.
СЛІВА ж. Сліва (простая, дробная). Сліў нема і картоплёў не будзе (прыкмета). Верасніца.
СЛІВЕНЬ м. Слівень. Слівень жоўты, ек вуж. Сямігосцічы. Слівень пасоваты. Цераблічы.
СЛІВІНІНЫ прым. Слівавы. Слівініны мед. В. Малешава.
СЛІВОШНЫ прым. Тое ж. Слівошно варэнье забражылосо, мало сахару. М. Малешава.
СЛІВЯНКА ж. Настойка са сліў. М. Малешава.
СЛІЖ м. Бервяно, па якім спускаюць на ваду лодку. Запясочча.
СЛІЗЕНЬ м. Смоўж. Слізень е по грыбох. Хачэнь. Памянш. слізік. Запясочча.
СЛІЗІЦЬ незак. Сачыцца. По лужавінцы слізіць вода. М. Малешава. Вода слізіць з крыніцы. Верасніца. Баночка лопне і слізіць. Запясочча. Рэка тожэ только шо слізіць. Луткі. Бочка ў дне слізіць. Аздамічы.
СЛІЗКІ прым. Слізкі. Салому трэба ўкінуць у луг, шоб буў слізкі. Запясочча. Плёшнік до корову не добрэ, сено з ёго слізкё. Сямурадцы. Граб сліжэйшы, вон на ўсе ідзе. Старажоўцы.
СЛІЗКО прысл. Слізка. Морозік буў, да слізко. Луткі. Слізко зімою на верхолёдзіцы. Аздамічы. Блізко, да ісці слізко (прымаўка). В. Малешава.
86 👁